23 лiстапада 2024, Субота, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Расейскі рубель перастане быць канверсоўным

19
Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Расейскі рубель перастане быць канверсоўным

У выпадку прадаўжэння агрэсіі Крамля санкцыі супраць РФ стануць яшчэ больш жорсткімі.

Пра гэта заявіў ініцыятар адключэння Расеі ад банкаўскай сістэмы SWIFT, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Рышард Чарнецкі, паведамляе Еспрессо ТБ.

«Прапанова адключэння РФ ад сістэмы SWIFT была ўспрынятая расейскім бокам вельмі хваравіта, таму што гэта можа пацягнуць за сабой выключна негатыўныя наступствы для эканомікі Расеі. Ёсць такая прыказка, што перавагай атамнай зброі з'яўляецца не тое, што яе можна выкарыстоўваць, а тое, што ёй можна пагражаць», - сказаў Чарнецкі.

Ён адзначыў, што пытанне ўвядзення неканверсаванасці або абмежавання канверсаванасці расейскага рубля з боку Еўрапарламента ёсць «падобнае атамнай зброі».

«Расея павінная ведаць, што гэта нашая наступная санкцыя, якая можа чакацца з боку Еўропы і ЗША», - адзначыў Чарнецкі.

Паводле слоў чыноўніка, падзеі ў Еўрапарламенце паказалі, што для Расеі скончыўся льготны рэжым.

«Упершыню адкрыта ідзе гаворка аб супрацоўніцтве з Украінай у кантэксце абароннай палітыкі. Калі перавесці з мовы дыпламатыі на нармальную мову, гаворка ідзе пра заахвочванне краін-чальцоў ЕЗ, каб яны прадавалі зброю Украіне. Гаворка ідзе аб зброі не смяротнай, тым не менш, гаворыцца пра гэта ўслых", - сказаў Чарнецкі.

Паводле ягоных слоў, для Расеі выстаўленыя вельмі жорсткія ўмовы.

«Умовай магчымага зняцця санкцый у будучыні павіннае быць не толькі спыненне аказання дапамогі сепаратыстам у Данбасе, у Данецку і Луганску, але вызваленне Крыму. Еўрапарламент прыняў вельмі жорсткую рэзалюцыю, у той час, калі некаторыя палітыкі Заходняй Еўропы хацелі ўжо пачынаць дамаўляцца з Масквой», - адзначыў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках