Амбасадар ЗША: Расея сцягвае вoйскі да мяжы Украіны
10- 18.01.2015, 13:11
- 63,724
На мяжы з Украінай прадаўжае павялічвацца колькасць расейскай вайсковай тэхнікі.
Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает, піша "Росбалт".
"Расея прадаўжае сцягваць да мяжы танкі, бронетэхніку, артылерыю і іншае вайсковае абсталяванне", - сказаў ён.
Нагадаем, напярэдадні сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляў, што ў падкантрольнай акупантам частцы Данбаса разгорнутыя вайсковыя групоўкі колькасцю больш за 36 тыс. чалавек, з іх 8,5 тыс. - "вайскоўцы рэгулярных войскаў РФ".
Таксама, паводле ягоных слоў, уздоўж усходняй часткі расейска-ўкраінскай мяжы ў поўнай баявой гатоўнасці знаходзяцца амаль 52 тыс. расейскіх войскаў.
Адзначым, сёння ў Луганск зайшла новая калона вайсковай тэхнікі з грузам.