Збігнеў Буяк: Калі сусед вядзе вайну з агульным ворагам, трэба яму дапамагчы
9- 21.01.2015, 17:29
- 27,955
Польшча павінна аказаць Украіне вайсковую дапамогу.
Аб гэтым сказаў у інтэрв'ю для RMF.FM (пераклад - charter97.org) адзін са стваральнікаў «Салідарнасці» Збігнеў Буяк.
«Украіна сёння чакае экспэртаў, дарадцаў, афіцэраў, бо стварае войска, вядзе вайну. Я за тое, каб такіх афіцэраў ім адправіць, - сказаў ён. - Калі сусед вядзе вайну з нашым агульным ворагам, смяротным ворагам, тады трэба дапамагчы суседу. Продаж Украіне зброі - гэта наш уклад у агульную бяспеку».
На думку Збігнева Буяка, дапамога Украіне не павінна абмяжоўвацца пастаўкай зброі.
«Агульная польска-літоўска-ўкраінская брыгада павінна сёння змагацца ў Данецку. Тады мы пакажам, што ствараем глыбокі, трывалы, стратэгічны саюз, які стане гарантыяй не толькі нашай бяспекі, але і бяспекі Еўропы, - сказаў ён. - Калі я бачу, якія меры прымаюцца ў ЕЗ, тады я ганаруся пазіцыяй Польшчы ў дачыненні да Украіны, аднак калі я ў акопах Марыупаля і бачу, што дапамогі з боку Польшчы няма, то мне сорамна».