Хілары Клінтан: ЗША павінны павялічыць вайсковую і фінансавую дапамогу Украіне
9- 22.01.2015, 11:46
- 15,220
ЗША павінны даць украінскаму ўраду больш вайсковай і фінансавай дапамогі для барацьбы з баявікамі ў Данбасе.
Такую заяву зрабіла былая дзяржсакратарка, а таксама магчымы кандыдат у прэзідэнты ЗША 2016 года, Хілары Клінтан, паведамляе ZN.UA.
«Я абсалютна ўпэўненая, што ЗША павінны рабіць нашмат больш для таго, каб Украіна змагла абараніць свае межы. Новае абсталяванне, новая падрыхтоўка для вайскоўцаў - вось што трэба цяпер Украіне. ЗША і NATO вельмі неахвотна гэта рабілі і, я так разумею, толькі праз тое, што гэта глейкая патэнцыйна небяспечная сітуацыя», - заявіла Хілары Клінтан.
«Украінскае войска і ўкраінскі народ, які змагаецца з баявікамі, даказалі, што яны вартыя большай падтрымкі», - дадала Хілары Клінтан.