23 снежня 2024, панядзелак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі блакуюць сайт charter97.org

52
У Беларусі блакуюць сайт charter97.org

Блакаванне сайта Хартыі-97 адбываецца з 19 снежня 2014 г. з рознай інтэнсіўнасцю.

Сайт charter97.org без тлумачэння прычын і незаконна блакуецца для ўсіх беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў з 19 снежня 2014 года. Мы атрымліваем тысячы лістоў ад карыстальнікаў, што сайт недаступны ў розных рэгіёнах Беларусі.

Ужываецца блакіроўка па IP-адрасе і па даменнаму імені. Фільтры ўстаноўлены на шлюзах трох уладальнікаў доступу да міжнароднай сеткі - РУП «Белтэлекам», РУП «НЦАТ» і сеткі Нацыянальнай акадэміі навук BASNET.

Звяртаем увагу, доступ да charter97.org перыядычна з'яўляецца для карыстальнікаў з Беларусі не таму, што ўлады здымаюць фільтраванне, а таму, што нашай службе тэхпадтрымкі атрымоўваецца мінімізаваць блакаванне, а большасць карыстальнікаў навучыліся яе абыходзіць.

Магчымасць блакаваць інтэрнэт-рэсурсы для ўсіх жыхароў Беларусі «на законных падставах» ва ўладаў з'явілася толькі з 1 студзеня 2015 года з уваходжаннем у дзеянне новага закона аб СМІ. З 2010 года было прадугледжанае толькі частковае фільтраванне для карыстальнікаў з дзяржарганізацый, установаў адукацыі і культуры. З вясны 2011 года для такіх карыстальнікаў былі заблакаваныя charter97.org і Беларускі партызан, сайт Праваабарончага цэнтра "Вясна", знакаміты абменнік валют prokopovi.ch, блог Ліпковіча.

Нагадаем, што абыйсці блакаванне сайта charter97.org можна згодна з пададзенай інструкцыяй.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках