Верхавод ДНР абвясціў аб наступе на Марыюпаль
59- 24.01.2015, 18:54
- 64,600
Баевікі ДНР у суботу пачалі наступ на Марыюпаль, хоць заяўлялі, што горад не абстрэльвалі.
Пра новы наступ сёння ў Данецку заявіў кіраўнік самаабвешчанай «рэспублікі» Аляксандр Захарчанка, паведамляе РІА «Новости».
У суботу раніцай Марыюпаль абстралялі з установак «Град». Пазней пад абстрэл падпаў мікрараён Усходні. З апошніх звестак, загінуў 21 чалавек, яшчэ 86 параненыя. Улады Украіны абвінавацілі ў абстрэлах тэрарыстаў. Самі баевікі сёння адмаўлялі сваё дачыненне да нападаў на горад.
Нагадаем, учора тэрарысты адмовіліся ад замірэння і заявілі аб планах наступаць і адмовіліся ад далейшага абмеркавання менскага мемарандума.