27 снежня 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія палітыкі заклікалі ўвесці супраць РФ новыя санкцыі

2
Нямецкія палітыкі заклікалі ўвесці супраць РФ новыя санкцыі

ЕЗ павінны разгледзець пытанне ўзмацнення жорсткасці санкцый, калі Расея не прадэманструе намаганні ў дээскалацыі канфлікту ў Данбасе.

Пасля абстрэлу Марыўпаля, у выніку якога загінулі, па меншай меры, 30 чалавек, адразу некалькі палітыкаў, якія прадстаўляюць розныя палітычныя сілы ў ФРГ, заклікалі разгледзець магчымасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць Масквы, паведамляе Deutsche Welle.

"Калі расейскія ўлады не могуць прадэманстраваць бачных крокаў у дээскалацыі канфлікту, то, на жаль, мы павінныя пагаварыць пра новыя санкцыі", - заявіў агенцтву Reuters прадстаўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза, які ўваходзіць у кіруючую кааліцыю, Карл-Георг Вельман у нядзелю, 25 студзеня.

Старшыня нямецка-ўкраінскай групы ў бундэстагу далей паказаў, што "Расея распальвае ваенны канфлікт у гэтым рэгіёне, паколькі яна пастаўляе сепаратыстам цяжкае ўзбраенне, паліва і ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічную падтрымку".

Эксперт у знешняй палітыцы хрысціянскіх дэмакратаў Элізабэт Мочман таксама ўпэўненая, што Еўразвяз павінны разгледзець пытанне новых санкцый супраць Масквы. Паводле яе слоў, да дээскалацыі ва Украіне не прывялі ні абяцанні кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова, ні слова канцлера ФРГ Ангелы Меркель пра прынцыповую гатоўнасць да стварэння сумеснай з РФ эканамічнай зоны.

"Пры дээскалацыі канфлікту павіннае рушыць услед змякчэнне санкцый, а палітыка эскалацыі, якую ў цяперашні час вядзе Крэмль, не павiнная застацца без адказу ЕЗ", - лічыць у сваю чаргу эксперт у знешняй палітыцы "зялёных" Амід Нурыпур.

Намеснік старшыні фракцыі сацыял-дэмакратаў у бундэстагу Рольф Мюцэніх паказаў, што "ўдары, якія прадаўжаюцца, і, відаць, нацэленыя на мірных жыхароў, з'яўляюцца не толькі парушэннем менскіх дамоўленасцей, але і элементарных прынцыпаў у Еўропе".

Прадстаўнік СДПН заклікаў дачакацца дакладу АБСЕ аб артабстрэлу Марыўпаля. Ад ацэнкі міжнародных назіральнікаў павінная залежаць прапанова новай фінансавай дапамогі Кіеву, а таксама далейшыя крокі ў дачыненні да Масквы, падкрэсліў Мюцэніх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках