8 лiстапада 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў Галоўнага разліковага цэнтра БЧ перавялі на чатырохдзёнку?

18
Супрацоўнікаў Галоўнага разліковага цэнтра БЧ перавялі на чатырохдзёнку?

Супрацоўнікаў прымушаюць ісці ў адпачынак за свой кошт.

Пра гэта паведамляе чытач charter97.org.

«Мая жонка працуе ў ГРІЦ БЧ. Іх абавязалі ўзяць за свой кошт адзін дзень на апошні тыдзень студзеня і яшчэ ўзяць у якасці адпачынку за свой кошт пяць рабочых дзён у лютым», - напісаў ён.

Журналіст charter97.org звярнуўся па каментар у прэс-службу Беларускай чыгункі. Прэс-сакратар Андрэй Баравы інфармацыю зняпраўдзіў.

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Такіх загадаў не паступала», - адказаў ён.

Не выключана, што просьбы сысці ў адпачынак ці не прыходзіць на пяты працоўны дзень у тыдзень маглі паступіць у вуснай форме пад пагрозай пазбаўлення прэміі або звальнення. Такія метады шырока практыкуюцца ва ўсіх дзяржаўных установах.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках