21 снежня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі за Марыупаль

12
Штайнмаер: ЕЗ можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі за Марыупаль

ЕЗ можа накласці новыя санкцыі ЕЗ у выпадку наступлення прарасейскіх сепаратыстаў на Марыупаль.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у панядзелак, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на Reuters.

З ягоных слоў, ні ў каго няма «сляпых амбіцый» аб увядзенні дадатковых санкцый супраць Масквы падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, якая адбудзецца 29 студзеня.

«Нашая мэта палягае ў тым, каб ваенныя дзеянні скончыліся», - адзначыў ён.

«Але, вядома, напад або нават шырокі наступ у кірунку Марыупаля і за яго межамі азначаў бы якаснае змяненне сітуацыі, якая прымусіла б нас рэагаваць», - дадаў Штайнмаер.

Раней міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што на пазачарговым пасяджэнні Рады замежных спраў ЕЗ 29 студзеня будуць абмяркоўвацца пытанні аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расеі, і ўсе краіны настроеныя рашуча.

Фота: AP

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках