27 снежня 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі пра агрэсію Расеі: Ёсць рэчы, якія мы цярпець не можам

7
МЗС Францыі пра агрэсію Расеі: Ёсць рэчы, якія мы цярпець не можам

Францыя расчараваная невыкананнем палажэнняў Менскіх дамоўленасцей і не будзе больш гэтага трываць.

Пра гэта ў панядзелак падчас сустрэчы з журналістамі заявіў міністр замежных спраў і міжнароднага развіцця Францыі Ларан Фабіюс, паведамляе "Укринформ".

"Францыя прадоўжыць паслядоўную палітыку цвёрдасці і дыялогу. Ні ў якім сэнсе яна не значыць, што трэба ваяваць з Расеяй, але ёсць рэчы, якія мы цярпець не можам", - адзначыў Фабіюс.

Ён выказаў глыбокае расчараванне падзеямі апошняга тыдня ва Украіне і невыкананнем тэрарыстамі палажэнняў Менскага пратаколу мірнага ўрэгулявання. "Мы надзвычай расчараваныя. У сераду ўвечары мы з калегамі з Нямеччыны, Украіны і Расеі дамовіліся аб адвядзенні цяжкага ўзбраення на лініі (сутыкнення), вызначаныя Менскімі дамовамі, а ў чацвер раніцай адбыўся штурм Данецкага аэрапорта, загінулі дзясяткі людзей, і абстрэл (прыпынку) Данецка, а ў гэтыя выходныя вы бачылі, што адбывалася ў Марыўпалі", - сказаў міністр, адзначыўшы, што "Менскія дамоўленасці не выконваюцца".

Міністр у які раз заклікаў бакі іх паважаць. "Мы хочам захавання добрых адносін Украіны як з Еўропай, так і з Расеяй. Але мы зараз вельмі далёкія ад гэтага", - адзначыў Фабіюс.

Ён таксама пацвердзіў распаўсюджаную французскім СМІ інфармацыю, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд у бліжэйшы час будзе мець тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, каб яшчэ раз пераканаць яго ў неабходнасці выканання ўстаноўленых дамоўленасцей. "Францыя будзе прадаўжаць прыкладаць усе магчымыя намаганні для таго, каб дамагчыся дээскалацыі канфлікту на ўсходзе Украіны", - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках