Сусветныя кошты нафты працягваюць зніжацца
2- 3.01.2015, 13:50
- 16,722
Сусветныя кошты нафты працягваюць зніжацца праз рост нафтаздабычы ў Расеі і Іраку.
Паводле інфармацыі Bloomberg, аб'ём экспартных паставак нафты Ірака і Расеі вырас да самага высокага ўзроўню за апошнія дзесяцігоддзі, што сведчыць аб перанасычэнні рынка.
Здабыча нафты ў Расеі ў снежні павялічылася на 0,3% і склала 10,7 млн барэляў штодня, паводле звестак ГП «ЦДУ ТЭК».
У сваю чаргу Ірак экспартаваў 2,9 млн барэляў штодня ў снежні, заяўляў раней прэс-сакратар іракскага міністэрства нафты Асім Джыхад.
На 13.07 паводле менскага часу кошт нафты маркі Brent падчас таргоў Лонданскай біржы апусціўся на 1,58%, да $56,42 за барэль.
Да гэтага часу нафту маркі WTI падчас таргоў Нью-Йоркскай біржы патаннела на 1,09% і склала $52,69 за барэль.