Перамовы аб Украіне пройдуць у «нармандскім фармаце»
2- 3.01.2015, 19:02
- 15,217

Бліжэйшая сустрэча аб Украіне можа адбыцца 5 студзеня ў Берліне.
Пра гэта паведамляе расейскі ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сталіцы ФРГ.
"Цяпер прапрацоўваецца пытанне і арганізацыйныя моманты сустрэчы палітычных дырэктараў у "нармандскім фармаце" аб Украіне. Пакуль ёсць разуменне, што яна адбудзецца ў Берліне 5 студзеня", - адзначыў крыніца.
Паводле ягоных слоў, сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў можа таксама адбыцца ў бліжэйшы час.
Між тым, газета Welt am Sonntag паведаміла, што сустрэча кіраўнікоў МЗС Расеі Сяргея Лаўрова, Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, Францыі Ларана Фабіюса і Украіны Паўла Клімкіна запланаваная пасля 7 студзеня. Пры гэтым не ўдакладняецца, дзе магла б прайсці такая сустрэча.
Як вядома, напярэдадні ў МЗС РФ распаўсюдзілі заяву пра тое, што кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Расеі, Украіны, ФРГ і Францыі падкрэсліваюць неабходнасць хутчэйшага склікання
У МЗС Францыі заявілі, што міністры замежных спраў краін-удзельніц "нармандскага фармату" перамоў аб урэгуляванні на ўсходзе Украіны дамовіліся зноў засяродзіцца на гэтым фармаце ў бліжэйшыя дні.