Мост у Крым будзе будаваць кампанія Ратэнбэрга
23- 30.01.2015, 10:24
- 19,992
Урад Расеі прызначыў кампанію «Стройгазмонтаж» адзіным падрадчыкам работ у праектаванні і будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў.
Адпаведнае распараджэнне размешчанае на сайце Кабміна РФ, піша Lenta.ru.
Агульны кошт праекта з улікам ПДВ складае больш за 212 мільярдаў рублёў коштамі 2015 года (звыш 228 мільярдаў рублёў коштамі адпаведных гадоў з улікам прагнозных індэксаў-дэфлятараў, устаноўленых Мінэканамразвіцця).
У адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, праект павінен быць рэалізаваны ў 2018 годзе. У распараджэнні ўрада ўдакладняецца, што аўтамабільны рух у працоўным рэжыме і часовая эксплуатацыя пабудаванай чыгуначнай лініі на аб'екце павінна пачацца 18 снежня 2018 года.