Аланд: Санкцыі супраць РФ захаваюцца да заканчэння вайны ва Украіне
1- 30.01.2015, 21:30
- 11,615
Санкцыі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі захоўваюцца і могуць быць прадоўжаныя, пакуль не будзе знойдзенае палітычнае развязанне канфлікту ва Украіне.
Пра гэта сказаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Польшчы Эвай Копач, паведамляе "Украінская праўда".
Францыя і Польшча таксама заклікалі Расею спыніць усе формы падтрымкі сепаратыстаў ва Украіне і неадкладна спыніць агонь. "Мы вельмі занепакоеныя тым, што адбываецца ва Усходняй Украіне", - заявіў Аланд.
Ён дадаў, што трэба тэрмінова дамагчыся палітычнага развязання сітуацыі ў Данбасе, бо санкцыі супраць Расеі адмоўна адбіваюцца на ўсім рэгіёне.
Нагадаем, ЕЗ пастанавіў працягнуць на шэсць месяцаў санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія былі ўведзеныя ў сакавіку мінулага года ў сувязі з анэксіяй Крыма, а таксама пашырыць чорны спіс асобаў.