Ёханэс Хан: Для ЕЗ непрымальна, што ў Беларусі ёсць палітвязні
32- 4.01.2015, 10:32
- 31,303

Камісар Еўразвязу ў палітыцы суседства выставіў умовы беларускім уладам.
Еўразвяз зацікаўлены наладзіць добра структураваныя і функцыянальныя стасункі з Беларуссю, пры гэтым нельга ігнараваць розныя аспекты, звязаныя з правамі чалавека ў гэтай краіне, сказаў у інтэрв'ю агенцтву BNS еўракамісар у палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні Ёханэс Хан (Johannes Hahn).
Для ЕЗ непрымальная сітуацыя, калі ў Беларусі ёсць палітвязні.
"Гэты аспект, непрымальны для нашага разумення і свабоды веравызнання. Гэта аспект, які абцяжарвае нармалізацыю стасункаў. З іншага боку, яны - нашы суседзі, і я думаю, што яны разумеюць - добра, калі паміж адносінамі з рознымі суседзямі існуе раўнавага", - указаў ён.
EЗ зацікаўлены ў добрых стасунках з суседзямі, а таксама ў міралюбнай міжнароднай атмасферы. Аднак тыя краіны, якія мяжуюць з ЕЗ, павінны самі прымаць пастановы - адпаведна таму, якія яны хочуць выбудоўваць стасункі з ЕЗ.
У такой сітуацыі ЕЗ таксама разумеў бы, наколькі можна развіваць стасункі з адпаведнай краінай, адзначыў Хан.