8 лiстапада 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС, «Гродна Азот», «Трансавіяэкспарт» - няўдалыя таргі 2014

7
МТС, «Гродна Азот», «Трансавіяэкспарт» - няўдалыя таргі 2014

Дзяржава не змагла прадаць найбуйнейшыя прадпрыемствы і кампаніі.

Як падлічыў «Ежедневник», толькі на ўзроўні Дзяржаўнага камітэта маёмасці Беларусі летась былі не прызнаныя таргі ў продажы дзяржакцый і маёмасці, а таксама не прыцягнутыя па іх умовах інвестыцыі на суму блізу 1,85 млрд даляраў, піша «Ежедневник».

Самы буйны правал - няўдалы конкурсны адбор на набыццё 51% - дзяржпакета ў СТАА «МТС». За акцыі, якія знаходзяцца ў кіраванне «Белтэлекама», планавалася выручыць мінімум 863 млн даляраў. Але нягледзячы на актыўную пошукавую кампанію ні адзін патэнцыйны пакупнік не спакусіўся акцыямі за такую суму.

Такі ж лёс напаткаў конкурс адбору пакупніка 25% плюс 1 акцыя «Гродна Азота». Пачатковы кошт пакета складаў не ніжэй за 414 млн даляраў. Таксама патэнцыйны інвестар абавязваўся ўкласці ў завод не менш 440 млн даляраў праз набыццё акцый дапэмісіі, якая дазваляла яму атрымаць пад кантроль з цягам часу 50% + 1 акцыя. Гэтыя сродкі павінны былі пайсці на мадэрнізацыю вытворчасці. Яшчэ адной умовай конкурсных таргоў было дадатковае абавязанне пабудаваць новы азотны комплекс на базе «Гродна Азота». Гэта значыць, сума фінансавых абавязанняў, якія так і не сталі імі, была значна большая, чым паказаная сума ў звыш 850 млн даляраў.

Двойчы не знайшлося пакупніка і на нерухомую маёмасць, размешчаную на тэрыторыі МВАВТ. Другі раз, у лістападзе 2014 года, яна прадавалася як адзін лот за 930 млрд рублёў або за блізу 90 млн даляраў.

Нарэшце, пад самы Новы год, 30 снежня, быў прызнаны несапраўдным конкурс у продажы 99,9% акцый ААТ «Авіякампанія «Трансавіяэкспарт». Пачатковы кошт акцый складаў 112 млрд рублёў. Акрамя таго, патэнцыйны пераможца абавязваўся ўкласці 25 млн даляраў на мадэрнізацыю парку і будаўніцтва ангара. Як сказана на сайце ДКІ, конкурс не адбыўся таму што «юрыдычныя асобы, якія падалі заяўкі на ўдзел у таргах, своечасова не пералічылі задатак».

Нагадаем, што ў новым годзе ўрад Беларусі разлічвае атрымаць ад продажу дзяржуласнасці блізу 850 млн даляраў. Менавіта на такую суму адпаведнай пастановай даручана ДКІ, міністэрству і мясцовым органам улады «сфармаваць пералік прапаноў аб'ектаў прыватызацыі для продажу інвестарам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках