Кошт нафты Brent абрынуўся да $55,5 за барэль
35- 5.01.2015, 10:39
- 24,501
У апошні раз на такім нізкім узроўні каціроўкі нафты знаходзіліся ў траўні 2009 года.
На сусветным рынку прадаўжаецца значнае падзенне нафтавых каціровак. На 08:15 паводле Менску барэль нафты маркі Brent каштуе блізу $55,5, паведамляе "Радыё Свабода". Некалькі гадзін таму гэты паказчык абнавіў амаль шасцігадовыя мінімум, калі кошт падаў да $55,36.
У апошні раз на такім нізкім узроўні каціроўкі нафты знаходзіліся ў траўні 2009 года.
Аналітыкі называюць прычынай гэтай з'явы значныя залішнія запасы "чорнага золата" на фоне паслаблення попыту на гэты прадукт.
3 студзеня на 21:05 паводле менскага часу нафта маркі Brent падчас таргоў на Лонданскай біржы патаннела на 1,78% і таргавалася на ўзроўні $ 56,31 за барэль.
Нафта маркі WTI падчас таргоў на Нью-Йоркскай біржы патаннела дагэтуль на 1,09%, да $52,69 за барэль.
Нагадаем, 31 снежня кошт нафты гатунку Brent на таргах лонданскай біржы ICE упаў ніжэй за $57 за барэль.
Фота: Getty Images