24 снежня 2024, aўторак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка трымае галадоўку чацвёрты тыдзень

7
Надзея Саўчанка трымае галадоўку чацвёрты тыдзень

У бліжэйшыя дні ўкраінскую лётчыцу і дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны наведаюць ў СІЗА расейскія праваабаронцы.

Украінская лётчыца і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка чацвёрты тыдзень запар прадаўжае галадоўку ў маскоўскім следчым ізалятары. Як паведамляе "Радио Свобода", у бліжэйшыя дні Саўчанка наведаюць у СІЗА расейскія праваабаронцы.

Чалец маскоўскай камісіі, журналіст і праваабаронца Зоя Святова паведаміла, што ў бліжэйшыя дні Саўчанка збіраецца наведаць яе калега, праваабаронца Ганна Карэтнікава. "Мне здаецца, што 5 і 6 студзеня ўсё ж СІЗА працуюць. Ва ўсякім выпадку, яны прымаюць перадачы. Я не ведаю, ці могуць туды хадзіць адвакаты, але чальцы грамадскіх назіральных камісій ходзяць у СІЗА і ў калоніі ў святы. І мы можам хадзіць туды. я ведаю, што ў СІЗА №6 збіраецца пайсці Ганна Карэтнікава. Яна была там 30 снежня і бачыла Надзею Саўчанка, якая прадаўжае галадаць. Але, наколькі я разумею, падчас галадання лекар назірае яе кожны дзень", - адзначыла Святова.

Раней адвакаты ўкраінскай ваеннапалоннай паведамлялі, што яе стан здавальняючы, але ў сувязі з навагоднімі святамі не змогуць сустрэцца са сваёй падабароннай да 12 студзеня.

Нагадаем, што Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені ў раёне Луганска. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені падчас расейскай агрэсіі ў Данбасе. На час следства яна арыштаваная да 13 лютага 2015 года. Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адмаўляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнка Батькивщина. МЗС Украіны настойвае, што Саўчанка ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанка прызываюць у ЕЗ і ЗША.

З 15 снежня лётчыца адмовілася ад прыёму ежы. 22 снежня Маскоўскі гарадскі суд пакінуў пад вартай Саўчанка да 13 лютага 2015 года. Украінская палонная заявіла, што будзе галадаць да свайго вяртання ва Украіну.

18 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Надзею Саўчанка адпусцяць толькі ў тым выпадку, калі суд РФ прызнае яе невінаватай.

25 снежня Рада ўключыла Саўчанка у склад пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках