23 лiстапада 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты прагназуюць далейшае абрынанне беларускага рубля

85
Экспэрты прагназуюць далейшае абрынанне беларускага рубля

Дэвальвацыя, якая ўжо адбылася, недастатковая.

У новым годзе Беларусі спатрэбяцца новыя пазыкі для падтрымання курсу нацыянальнай валюты, мяркуюць эканамісты.

"З вялікай доляй верагоднасці можна меркаваць, што прыцягваць фінансаванне на падтрыманне курсу беларускага рубля прыйдзецца. Дэвальвацыя, якая ўжо адбылася, недастатковая для стабілізацыі сітуацыі ў вонкавым гандлі Беларусі", - адзначыў у каментары БелаПАН экспэрт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук.

20 снежня ў краіне быў уведзены 30-адсоткавы збор пры набыцці замежнай валюты фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Беларускія бізнэс-саюзы ацанілі гэтую пастанову ўрада і Нацбанку як фактычную дэвальвацыю нацыянальнай валюты і заклікалі ўлады правесці яе афіцыйна.

Пасля Нацбанк двойчы (29 снежня і 5 студзеня) аб'яўляў аб зніжэнні валютнага збору, у выніку чаго той зменшыўся да 10%. Адначасова з гэтым праводзілася ступеньчатая афіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля: 29 снежня Нацбанк абвясціў аб павелічэнні курсу даляра з 11030 да 11800 рублёў, а 5 студзеня - з 11900 да 12740 рублёў.

Паводле прагнозаў экспэртаў, цягам бліжэйшых тыдняў Нацбанк скасуе дзеянне валютнага збору, пасля чаго Беларусь зможа вярнуцца да адзінага курсу рубля на ўнутраным рынку.

Паводле стану на 5 студзеня даляр у абменных пунктах беларускіх банкаў (з улікам 10-адсоткавага збору, які абавязаны выплачваць фізічныя асобы пры куплі валюты) каштаваў 14,4-14,6 тысяч рублёў.

Далейшая сітуацыя на валютным рынку і, прынамсі, памер дэвальвацыі беларускага рубля будзе залежаць ад магчымасці ўрада прыцягнуць у краіну крэдыты, мяркуе фінансавы аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха.

Разам з тым, магчымасці прыцягнуць новыя пазыкі ў Беларусі сёння абмежаваныя. Улічваючы існую эканамічную сітуацыю ў Расеі, зрабіць гэта будзе складана.

Фота: tut.by

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках