Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на $760 мільёнаў
12- 6.01.2015, 14:50
- 16,175
Золатавалютныя рэзервы Беларусі (у адпаведнасці з метадалогіяй МВФ) на 1 студзеня 2015 склалі 5,0591 млрд даляраў.
Яны знізіліся на 760,8 млн даляраў за снежань, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Апублікаваныя звесткі тлумачаць, што прымусіла ўлады 19 снежня прыняць так званыя меры ў стабілізацыі валютнага рынку.
За мінулы год рэзервы абрынуліся на 1,5918 млрд даляраў, на 1 студзеня 2014 года іх аб'ём складаў 6,6509 млрд даляраў.
У складзе ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце на 1 студзеня 2015 склалі 2,8828 млрд даляраў ЗША і знізіліся на 829,6 млн даляраў ЗША за снежань 2014 года. Манетарнае золата вырасла на 74,1 млн даляраў ЗША да 1,6371 млрд даляраў ЗША. Іншыя актывы склалі 0,5 млн даляраў ЗША супраць 0,1 млн даляраў ЗША на 1 снежня 2014 года. СДР (адмысловыя правы пазыкі МВФ) знізіліся на 5,7 млн даляраў ЗША да 538,7 млн даляраў ЗША на 1 студзеня 2015 года.