Алібі падазраванага ў тэракце ў Парыжы пацверджанае
3- 8.01.2015, 9:19
- 13,129
Адзін з падазраваных у тэрарыстычнай атацы на Charlie Hebdo мае алібі, якое пацвердзілі ягоныя сябры.
Пра гэта паведамляе iTele са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, паведамляе УНН.
Раней 18-гадовы Мурад заявіў, што ў момант нападу ён знаходзіўся на занятках у школе. Гэтую інфармацыю пазней пацвердзілі ягоныя сябры. Мурад добраахвотна здаўся ўладам, убачыўшы сябе ў спісе падазраваных. Паводле звестак iTele, ён зрабіў гэта, каб даказаць сваю невiнаватасць. Фотаздымкі іншых меркаваных злачынцаў распаўсюджаныя паліцыяй.
Нагадаем, 7 студзеня ў Парыжы быў учынены ўзброены напад на рэдакцыю французскага часопіса «Charlie Hebdo», вядомага сваёй вострай сацыяльна-палітычнай сатырай і карыкатурамі на ісламскую тэматыку.
У выніку атакі загінулі 12 чалавек, у тым ліку двое паліцэйскіх, і не менш за 10 атрымалі раненні. Прэзідэнт Францыі ў сваёй экстранай заяве назваў згаданыя падзеі «тэрарыстычным актам». На сведчанне відавочцаў, тыя, хто нападаў, узброеныя аўтаматамі Калашнікава і гранатамётамі, выкрыквалі зварот да Прароку і «Алах Акбар».