Попыт на валюту на біржы ў 4 разы перавышае прапанову
7- 8.01.2015, 14:05
- 28,954
Сёння попыт на даляры перавышаў $52 мільёны, тады як прапанова складала ўсяго $12 мільёнаў.
На Беларускай валютна-фондавай біржы «ў рэжыме ручнога кіравання» быў вызначаны новы курс даляра - 13760 рублёў. У параўнанні з мінулымі таргамі ён вырас на 7,5%, або на 960 рублёў.
Гэты курс ужо заўтра і будзе выстаўлены ў абменніках, паколькі валютны збор анулюецца.
Пры гэтым новы курс пакуль не выглядае рынкавым - сёння попыт на даляры перавышаў $52 мільёны, тады як прапанова складала ўсяго $12 мільёнаў.