23 снежня 2024, панядзелак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карыкатурысты Charlie Hebdo высмейвалі «рэферэндум» у Крыме

7

Адзін з малюнкаў часопіса паказвае ўвесь сэнс крымскага «рэферэндуму» і анэксіі паўвыспы.

Карыстальнікі сацыяльных сетак сярод карыкатур французскага сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, рэдакцыю якога расстралялі, знайшлі таксама работы пра так званы «рэферэндум», які праходзіў у сакавіку 2014 года ў Крыме і на дзеянні прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ва Украіне.

Прынамсі, адзін з малюнкаў карыкатурыстаў часопіса паказвае ўвесь сэнс крымскага «рэферэндуму» і далейшай анэксіі паўвыспы - чалавек кідае бюлетэнь у гармату танка, паведамляе «Крым. Рэаліі».

Нагадаем, 7 студзеня раніцай падчас нападу на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы былі забітыя 10 супрацоўнікаў часопіса і двое паліцэйскіх. Сярод загінулых – галоўны рэдактар выдання, які быў у чорных спісах Аль-Каіды за карыкатуры на прарока Мухамеда.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках