Нацбанк абмежаваў стаўкі ў рублёвых дэпазітах банкаў
4- 8.01.2015, 16:38
- 32,515
З 9 студзеня абмежаваны максімальны ўзровень ставак у дэпазітных укладах юрыдычных і фізічных асоб.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацбанку Беларусі.
«З 9 студзеня 2015 года верхняя мяжа адсоткавых ставак у дэпазітах юрыдычных асоб зніжаецца з 50 да 40 адсоткаў гадавых. Верхняя мяжа што да рублёвых укладаў фізічных асоб пакуль захоўваецца на ўзроўні 50 адсоткаў, але праз далейшую стабілізацыю сітуацыі таксама будзе змяншацца», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, сёння стала таксама вядома аб тым, што ўлады адмаўляюцца ад адміністрацыйнага ўтварэння курсу. Ужо на будучых таргах 9 студзеня БВФБ Нацбанк абяцае аднавіць прывязку курсу беларускага рубля да кошыка валют (даляр-еўра-расейскі рубель), у якім удзельная вага расейскага рубля будзе падвышаная да 40% (даляр і еўра - па 30%).
Фота: bymedia.net