Афіцыйны курс даляра вырас яшчэ на 300 рублёў
21- 9.01.2015, 11:59
- 43,183
9 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Курс даляра вырас на BR300 да 14060 рублёў.
Еўра падаражэў на Br330 да 16570 беларускіх рублёў.
Такім чынам, максімальна дазволены курс продажу даляра ў абменніках вырас з 14035 да 14340.
Нагадаем, з сённяшняга дня скасоўваецца камісія на куплю валюты для фізічных асоб. Улады таксама адмовіліся ад адміністрацыйнага курсаўтварэння.
Нацбанк аднавіў прывязку курсу беларускага рубля да кошыку валют (даляр-еўра-расейскі рубель), у якой удзельная вага расейскага рубля павышаная да 40% (даляр і еўра - па 30%).