14 снежня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Назіральніца адмовілася ўстаць і павітацца з Лукашэнкам

64
Фотафакт: Назіральніца адмовілася ўстаць і павітацца з Лукашэнкам

Фотаздымак імгненна стаўся гітом сярод беларускіх карыстальнікаў «Фэйсбука».

«Яна проста на яго вось так глядзела. Яму засталося толькі раскланяцца», - піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фотарэпарцёр Сяргей Грыц.

Выявілася, што жанчыну завуць Наталля Гарачка, і гэта не першы ейны смелы ўчынак.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша праваабаронца Алег Воўчак, паведамляе charter97.org.

«Гэтая наша супрацоўніца Наталля Гарачка. Нагадаю ейны смелы ўчынак падчас маўклівых акцый, калі перацяла дарогу мікрааўтобусу, у які невядомыя запіхвалі грамадзян за пратэст. Яна ж у 2014 годзе была на Майдане, дапамагала ўкраінцам. Але галоўнае, што ў ёй падабацца, што яна выхавала чацвярых выдатных дзяцей. Гэта вельмі добры і неабыякавы чалавек», - напісаў ён.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках