23 снежня 2024, панядзелак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў цэнтры Менска кіроўцу з бел-чырвона-белым сцягам

25

Падчас акцыі пратэсту ўвечары 11 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі ДАІ затрымалі аднаго з кіроўцаў.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Кіроўца, якога завуць Ігар Малахаў, запісаў сваю размову з ДАІшнікамі на відэа. Сёння ролік з'явіўся ў інтэрнэце.

Прычынай спынення аўтамабіля, відавочна, паслужыла тое, што, праязджаючы насупраць месца правядзення акцыі, Ігар Малахаў прасігналіў на знак падтрымкі, у гэты ж час з акна ягонага аўто быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг.

Як паведамляе партал tut.by са спасылкай на знаёмага Ігара Малахава, з акна ў яго лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Каля цырка аўто спынілі супрацоўнікі ДАІ і, не тлумачачы нічога, прымушалі ехаць у РАУС для разбору. Але, паколькі кіроўца нічога не парушыў, ехаць у міліцыю ён адмовіўся. Аўтамабіль абшукалі і знайшлі ў багажніку 5 пачкаў соку. Інспектары папрасілі даць чэк на тавар, але яго ў кіроўцы не было. Супрацоўнікі ДАІ заявілі, што сок можа быць крадзены, і сказалі чакаць экспэртную групу.

Ігар Малахаў чакаў паўтары гадзіны, але ніхто да яго не прыехаў. Пасля 22:00 супрацоўнікі ДАІ вызвалілі кіроўцу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках