27 лiпеня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Лукашэнка трымаў аблічча перад «выбарамі», а цяпер ён вольны

60
Святлана Алексіевіч: Лукашэнка трымаў аблічча перад «выбарамі», а цяпер ён вольны
Святлана Алексіевіч
ФОТА: CHARTER97.ORG

Лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2015 у літаратуры пракаментавала крытыку дыктатара на свой адрас.

"Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай не першы, я была рада, бо зразумела, усё ж ён палітык. І раптам вось гэты каментар", - сказала беларуская пісьменніца.

Яна выказала меркаванне, што віншаванне Лукашэнкі з прысуджэннем ёй Нобэлеўскай прэміі было зроблена праз "выбары", якія акурат набліжаліся, піша Lenta.ru.

"Тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць аблічча, а цяпер ён вольны", - заявіла яна.

Са слоў пісьменніцы, яна ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі палітычныя пастановы Лукашэнкі.

"Я б сказала, што не пра гэта трэба сёння яму гаварыць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энэргія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або расейскага народа, то я не ведаю, дзе і у якім часе мы жывем", - дадала Алексіевіч.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках