25 снежня 2025, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўныя ў Беларусі будуць даваць справаздачы, чаму не ўладкаваліся?

23
Беспрацоўныя ў Беларусі будуць даваць справаздачы, чаму не ўладкаваліся?

Беларускія чыноўнікі падрыхтавалі новы сюрпрыз: праект закона «Аб занятасці насельніцтва».

Самае простае выратаванне ад «падатку на дармаедства» 3,6 мільёнаў рублёў на год - стаць на ўлік у цэнтры занятасці, каб быць афіцыйным беспрацоўным. Цяпер у чарзе за працай можна стаяць да трох гадоў, перавучвацца, атрымліваць іншую кваліфікацыю. Але чыноўнікі падрыхтавалі новы сюрпрыз: праект закона «Аб занятасці насельніцтва», паведамляе «Еўрарадыё».

Што зменіцца, калі такі закон прымуць

У службе занятасці вас будуць цярпець і шукаць працу толькі 18 месяцаў, замест трох гадоў. А таксама абавяжуць даваць справаздачы, як схадзілі да працадаўцы, чаму не ўладкаваліся. А калі наогул не хадзілі, то могуць нават зняць з уліку.

«Цэнтр занятасці, як і раней, будзе шукаць працу. Але з'явіцца матывацыя ў грамадзян. Калі ім далі накіраванне, яны павінны паказаць дакумент на працягу двух дзён, які даказвае, што яны былі ў наймальніка. Таму што яны, бывае, не спрыяюць працаўладкаванню. Яны павінны прыходзіць на навучанне, калі навучаюцца. Таксама павінны растлумачыць, чаму не ўладкаваліся», - апісвае праект закона намесніца старшыні сталай камісіі працы і сацыяльнай абароны Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская.

Зараз з уліку ў цэнтры занятасці могуць зняць за прагул навучання, калі чалавек перавучваецца, з-за прагулу сустрэчы з наймальнікам, з-за прагулу грамадскіх работ. Такія прычыны пералічвае Зінаіда Мандроўская:

«Калі чалавек не выконвае функцый, якія павінен: прагульвае, прапускае заняткі. Але калі яго нават і знялі з уліку, ён можа аднавіцца праз некаторы час».

Дастаткова 18 месяцаў, каб уладкавацца. У цэнтры занятасці пасёлка Гарадок, успамінаюць выпадкі, калі работы чакаюць па тры гады. Але ў сярэднім знаходзяць новае месца за паўгода.

«Бывае, хворы чалавек, і праца яму цалкам не пасуе. Але гэта ад чалавека залежыць. Хтосьці згаджаецца перавучвацца, хтосьці - не».

У тым жа Гарадку знаходзім Леаніда Аўтухова, які стаяў на ўліку ў цэнтры занятасці амаль паўгода, і гэта не дапамагло. Нават перавучыўся на кіроўцу катэгорыі «Е». Яму прапанавалі дзве пасады: адну не адпаведна спецыяльнасці, а на другой хацелі ўзяць кіроўцам.

Ён згаджаўся ісці на працу кіроўцам - такую вакансію яму прапанавалі ў мясцовым леспрамгасе. Але машыны на хаду ў леспрамгасе не было. Пакуль аўто не адрамантуюць, гатовыя плаціць толькі мінімальны заробак - два мільёны. На такія грошы Леанід не пагадзіўся і яго знялі з уліку.

«Я ж прайшоў навучанне і мяне нават не накіравалі нікуды. Тут жа працы няма, большасць калгасаў мае запазычанасці і крэдыты. Беспрацоўных тут шмат», - апісвае Леанід Аўтухоў.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня - 1%, паводле падлікаў Мінпрацы. Гэта ўдвая больш, чым у мінулым. Але гэта толькі тыя, хто стаў на ўлік у цэнтры занятасці.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках