Навукоўцы прапануюць каланізаваць Марс з дапамогай ледзяных дамоў
13- 4.10.2015, 16:04
- 22,484
Дамы прапануецца будаваць у прыпалярных раёнах чырвонай планеты.
Першае месца ў конкурсе пабудаваных з дапамогай трохмернай друкаркі дамоў, прызначаных для будучых каланізатараў Марса, заняла каманда SEArch/Clouds Architecture Office з праектам ледзянога дома ICE HOUSE, паведамляе Discovery News (пераклад - gordonua.com).
Дамы прапануецца будаваць у прыпалярных раёнах Марса, якія багатыя на льды. Сцены з некалькіх пластоў замарожанай вады, на думку распрацоўшчыкаў, дазволяць засцерагчы каланізатараў ад жорсткіх варункаў марсіянскай атмасферы.
Шматпластовая абалонка, на задуму дызайнераў, забяспечыць стварэнне ўнутры памяшкання патрэбных ціску і тэмпературы, а лішак лёду ў раёне будаўніцтва дасць магчымасць не ашчаджаць на матэрыялах для яго.
Раней у NASA заявілі, што на Марсе была знойдзена вадкая вада. Цёмныя ўтварэнні шырынёй пяць і даўжынёй пад 100 м былі ўпершыню выяўленыя ў 2010 годзе. Суполка навукоўцаў, выкарыстаўшы новую тэхніку спектральнага аналізу хімічнага складу і прааналізаваўшы тое, як гэтыя палосы адлюстроўваюць святло, прыйшла да высновы, што яны складаюцца з мінеральных соляў, якія лёгка паглынаюць вільгаць. Плыні салёнай вады - найбольш імавернае тлумачэнне з'яўлення гэтых слядоў.