Фота паўночнага полюса Месяца азадачыла навукоўцаў
7- 7.10.2015, 12:11
- 14,009
На дне месяцовых кратэраў можа знаходзіцца вада ў замарожаным стане.
Навукоўцы Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ESA) спрабуюць зразумець, што ўяўляюць сабой чорныя кратэры на паверхні Месяца. Пра гэта паведамляе прэс-служба агенцтва, піша «Карэспандэнт».
ESA апублікавалі новыя фатаграфіі паўночнага полюса Месяца, на якіх бачныя чорныя паглыбленні. Адна з версій навукоўцаў, што кратэры ўяўляюць сабой глыбокія варонкі, на дне якіх можа знаходзіцца вада ў замарожаным стане.
Таксама, на думку некаторых навукоўцаў, вывучэнне месяцовых кратэраў дапаможа здабыць новыя факты пра зараджэнне Сонечнай сістэмы.