На мяжы Беларусі затрыманы расеец, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку
- 8.10.2015, 15:20
- 17,387
На мяжы з Латвіяй затрыманы грамадзянін Расеі.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
7 кастрычніка праз пункт пропуску "Грыгараўшчына" ў Беларусь на аўтамабілі "Пежо" ехаў грамадзянін Расеі 1971 нараджэння. Падчас праверкі было ўстаноўлена, што мужчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку за махлярства.
Затрыманы перададзены супрацоўнікам Верхнядзвінскага РАУС.