Курэйчык пра Алексіевіч: У краіне з'явіўся новы нацыянальны лідар
6- 9.10.2015, 15:07
- 19,723
І гэта - чалавек з нармальнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі.
Вядомы беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык пракаментаваў прысуджэнне Нобелеўскай прэміі беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".
"Папраўце мяне, але сёння ў краіне з'явіўся новы нацыянальны лідар, - сказаў ён. - Новы галоўны Беларус і ў краіне, і на планеце. Чалавек, якога не асмеліцца крануць больш ніякая ўлада, аўтарытэт якога цяпер вышэйшы за аўтарытэт усякага палітыка, прэзідэнта, міністра . І гэты чалавек з нармальнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі.
Як недарэчна, што на фоне рэальна глабальнай для краіны падзеі - атрыманне беларускай Нобелеўскай прэміі, праходзяць нейкія дробязныя, нікому не патрэбныя, фальшывыя "выбары".