23 лiстапада 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Ашчаджэнні беларусаў пасля дэкрэта №7 могуць ператварыцца ў паперкі

35
Леанід Злотнікаў: Ашчаджэнні беларусаў пасля дэкрэта №7 могуць ператварыцца ў паперкі
Леанід Злотнікаў

Лукашэнку ўсё складаней браць валютныя крэдыты, і новы дэкрэт можна разглядаць як першы крок да абмежавання выкарыстання валюты ў краіне.

Так дэкрэт №7 «Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты» ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» ацаніў кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў.

Эканаміст звяртае ўвагу на тое, што абмежаванні па дэпазітах уводзяцца менавіта дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі, хоць такія пытанні можна было развязваць праз папраўкі ў Банкаўскі кодэкс.

«Фактычна пачынаецца прыгоннае права для насельніцтва. Цалкам можа быць, што гэта першы крок да абмежавання выкарыстання валюты ў краіне. Бо сапраўды незразумела, навошта было прымаць дэкрэт і ўводзіць такія абмежаванні. Бо ў рамках дамовы кліента і банка можна наогул што заўгодна напісаць», - гаворыць экспэрт.

Злотнікаў не рэкамендуе людзям несці грошы ў банкі на такіх умовах.

«Я б сказаў адназначна, што не варта рабіць ашчаджэнні ва ўмовах, калі датэрмінова зняць нельга. Бо сітуацыя эканамічная ў Беларусі застаецца няўстойлівай, Лукашэнка рэформаў не хоча, браць крэдыты і пазыкі ўсё больш складана. Таму я не бачу, за кошт чаго можа палепшыцца сітуацыя ў эканоміцы Беларусі. А калі сітуацыя будзе пагаршацца, цалкам могуць пачацца мерапрыемствы з боку ўрада ў абмежаванні выкарыстання валюты. Быў СССР, і ёсць досвед старэйшых пакаленняў, калі і на аблігацыі дзяржаўнай пазыкі падпісвалі, а потым гэтыя аблігацыі ператварыліся проста ў фанцікі. І мы ідзем гэтым шляхам», - мяркуе эканаміст.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках