25 снежня 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэдыт МВФ: перамовы прадоўжацца

19
Крэдыт МВФ: перамовы прадоўжацца

Місія міжнароднага валютнага фонду закончыла сваю працу ў Беларусі.

Міжнародны валютны фонд і ўлады Беларусі дыстанцыйна прадоўжаць абмеркаванне захадаў эканамічнай палітыкі, вынікам якіх магла стаць новая крэдытная праграма, паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве МВФ.

Місія МВФ пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана знаходзілася з візітам у Менску з 9 да 20 лістапада. Мэта візіту палягала ў ацэнцы змен, якія адбыліся апошнім часам у эканоміцы і абмеркаванні новай эканамічнай праграмы, якая магла б быць падтрыманая фінансавымі рэсурсамі МВФ.

Па заканчэнні візіту Долман зрабіў наступную заяву: «Персанал МВФ і афіцыйныя органы Рэспублікі Беларусь дамагліся істотнага прагрэсу ў абмеркаванні шэрагу захадаў эканамічнай палітыкі, якія маглі б быць падтрыманыя дамоўленасцю аб трохгадовай праграме ў рамках Механізму пашыранага фінансавання (ЕФФ). Для абмеркавання некаторых пытанняў патрабуецца больш часу. У наступныя некалькі тыдняў мяркуецца дыстанцыйна працягнуць іх абмеркаванне».

Новая праграма з фондам прадугледжвае атрыманне Беларуссю крэдыту да 3 млрд даляраў. Для рэалізацыі крэдытнай праграмы вясной гэтага года бакі падрыхтавалі дарожную карту для структурнага рэфармавання эканомікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках