25 снежня 2024, Серада, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве 26 лістапада

19
Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве 26 лістапада

Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у РФ 25-26 лістапада.

У выніку планаванай на гэтым тыдні сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка беларускай дзяржавы.

У Маскве адбудзецца сустрэча беларускага дыктатара з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным у вузкім, а затым расшыраным складзе. У яе выніку чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў.

Праграмай візіту Лукашэнкі запланаваныя таксама сустрэчы з кіраўніком урада Расейскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, старшынёй Рады Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенкай і старшынём Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Сяргеем Нарышкіным.

Лукашэнка ўскладзе вянок да магілы Невядомага жаўнера ля муроў Крамля.

Як паведамлялася раней, свой першы пасля «прэзідэнцкіх выбараў» афіцыйны візіт Аляксандр Лукашэнка мерыцца здзейсніць у Расею на запрашэнне Уладзіміра Пуціна. Чакаецца, што сустрэча адбудзецца 26 лістапада. Вядома таксама, што Лукашэнка запрошаны на ўрачыстае адкрыццё «Ельцын Цэнтра», якое адбудзецца ў Екацярынбургу 25 лістапада.

Будучы візіт абмяркоўваўся 16 лістапада ў часе сустрэчы Лукашэнкі з надзвычайным і паўнамоцным паслом Расеі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Лукашэнка заявіў, што «гатовы да сур'ёзнай гутаркі на тэму беларуска-расейскіх стасункаў».

У сваю чаргу памочнік расейскага прэзідэнта Юрый Ушакоў у канцы мінулага тыдня заявіў, што адной з тэм сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі стане стварэнне расейскай авіябазы ў Беларусі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках