Пуцін назваў знішчэнне Турцыяй Су-24 «ударам у спіну»
55- 24.11.2015, 16:17
- 26,044

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адрэагаваў на знішчэнне турэцкімі ВПС расейскага вайсковага самалёта, які парушыў мяжу Турцыі.
«Сённяшняя страта звязаная з ударам, які нам нанеслі ў спіну памагатыя тэрарыстаў, па-іншаму я не магу кваліфікаваць тое, што здарылася», - сказаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе gazeta.ru.
Акрамя таго, са словаў Пуціна, самалёт «не пагражаў Турцыі» і нібыта «знаходзіўся ў кіламетры ад мяжы».
Нагадаем, што сёння ВПС Турцыі збілі расейскі Су-24 над сваёй тэрыторыяй каля мяжы з Сірыяй. Турэцкія вайскоўцы апублікавалі здымкі радара, на якіх відаць, што расейскі Су-24 праляцеў над поўднем Турцыі, перад тым, як быў збіты.