На польскай мяжы можа быць абцяжараны рух транспарту
- 27.11.2015, 19:26
- 28,208
На ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» можа быць абцяжараны рух транспарту.
Паводле інфармацыі мытнай службы Польшчы на ўездзе ў Беларусь з боку пункта пропуску «Кузніца» на польскай тэрыторыі будзе праводзіцца рамонт дарожнага пакрыцця з перацінаннем адной паласы руху ў кожным кірунку, пішуць «Беларускія навіны».
«У сувязі з гэтым інфармуем аб магчымым цяжкасці руху ў пункце пропуску «Кузніца» («Брузгі»)», - паведамілі ў ДМК.
Тэрміны правядзення работ: з 30 лістапада да 3 снежня і з 7 да 10 снежня.