Кошт нафты Brent - ніжэй за $45 за барэль
- 30.11.2015, 10:12
- 10,356
Сусветныя кошты нафты ў панядзелак дэманструюць рознанакіраваную дынаміку на фоне чакання інвестарамі пасяджэння АПЕК.
Пра гэта сведчаць звесткі таргоў, піша «Лiга.нет».
Паводле стану на 09:30 паводле Кіева кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent зніжаўся на 0,22% - да $44,76 за барэль. Кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI вырас на 0,22% - да $41,8 за барэль.
Рынак падчас азіяцкіх таргоў засяродзіў сваю ўвагу на сустрэчы міністраў АПЕК, якая адбудзецца 4 снежня. Аналітыкі не чакаюць пастановы аб зніжэнні здабычы.
Згодна з лістападаўскім дакладам арганізацыі, АПЕК захавала прагноз сусветнага попыту на нафту ў 2015 і 2016 гадах.
Паводле прагнозаў арганізацыі, попыт на нафту АПЕК у 2015 годзе, як і ў папярэднім дакладзе, вырасце на 0,6 мільёна барэляў у дзень - да 29,6 мільёна барэляў у дзень. У 2016 годзе паказчык складзе 30,8 мільёна барэляў у дзень (рост на 1,2 мільёна барэляў у дзень), не змяніўшыся ў параўнанні з кастрычніцкім дакладам.
Пастаўкі нафты з краін, якія не ўваходзяць у арганізацыю, на думку аналітыкаў АПЕК, у 2015 годзе вырастуць на 0,72 мільёна барэляў у дзень - да 57,24 мільёна барэляў у дзень. Паказчык застаўся на тым жа ўзроўні ў параўнанні з папярэднім прагнозам.
У 2016 годзе пастаўкі з краін, якія не з'яўляюцца членамі АПЕК, упершыню з 2007 года могуць знізіцца на 0,13 мільёна барэляў у дзень - да 57,11 мільёна барэляў у дзень (не змяніўшыся ў параўнанні з кастрычніцкім дакладам).