Жонка Калавура пайшла на павышэнне ў структуры, якая належыць Нацбанку
10- 30.11.2015, 16:15
- 23,339
Ларыса Калавур, жонка старшыні Нацбанку Паўла Калавура, паднялася па кар'ернай лесвіцы ў «Банку Масква-Мінск».
Раней яна была галоўным бухгалтарам «Банка Масква-Мінск». Цяпер яна выканаўчы дырэктар таго ж банка, паведамляе «Наша Нiва».
Яшчэ з пачатку года Міжнародны валютны фонд раіў Нацбанку пазбавіцца «Банка Масква-Мінск». Гэтую фінансавую арганізацыю беларуская дзяржава выкупіла за $55 мільёнаў у расейскіх уласнікаў, бо яны падпалі пад санкцыі Еўразвязу.
Да ведаў і ўменняў Ларысы Калавур пытанняў не было, аднак яе высокая пасада ў «Банку Масква-Мінск» магла ўспрымацца як канфлікт інтарэсаў з мужам.
На новым месцы Ларыса Калавур курыруе ўправу ўнутранага кантролю, аддзел планавання і аналізу, а таксама аперацыйны дэпартамент.