Беларусь у аўтсайдарах паводле тэмпаў эканамічнага росту нават сярод краін СНД
8- 17.12.2015, 12:30
- 17,007
Горш толькі ва Украіне, эканоміка якой пакутуе ад вайсковага канфлікту на Данбасе.
Паводле звестак Статкамітэта СНД, агулам эканоміка некаторых краін адчувае сябе нядрэнна. Напрыклад, у Арменіі ў студзені-кастрычніку 2015 ВУП вырас на 4%, у Кыргызстане - на 4,8%, а ў Таджыкістане - на 6,4%, піша «Салiдарнасць».
Горш за ўсё паводле тэмпаў эканамічнага росту справы ідуць ва Украіне, дзе ВУП знізіўся на 7% і ў Беларусі - са спадам на 3,9%. Нават у Расеі, якая знаходзіцца пад дзеяннем эканамічных санкцый і перажывае цяжкасці ў сувязі з падзеннем коштаў нафты, падзенне было не такое істотнае - 3,7%.
Яшчэ паводле аднаго важнага паказчыку - інвестыцый у асноўны капітал Беларусь і зусім паказала найгоршы вынік сярод краін СНД. Калі ва Украіне, эканоміка якой пакутуе ад вайсковага канфлікту на Данбасе, інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 9,2, то ў Беларусі адбылося абрынанне на 14,8%!
Таксама Беларусь знаходзіцца ў аўтсайдарах сярод краін СНД паводле тэмпаў росту коштаў.