6 снежня 2025, Субота, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 11 месяцаў ВУП Беларусі абрынуўся на 3,9%

2
За 11 месяцаў ВУП Беларусі абрынуўся на 3,9%

У грашовым вымярэнні ВУП склаў 791,2 трлн рублёў.

ВУП Беларусі за 11 месяцаў 2015 упаў на 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, піша АФН.

У студзені ВУП знізіўся на 0,4%, за студзень-люты - на 0,6%, за студзень-сакавік - на 2,1%, за студзень-красавік - на 2,6%, студзень-травень - на 3,0%, студзень-чэрвень - на 3,3%, студзені-ліпені - на 4,0% (3,5% з улікам сезоннага згладжвання), студзень-жнівень -на 3,5%, студзень-верасень - на 3,7%, за студзень-кастрычнік - на 3,9%

Падзенне прамысловай вытворчасці за справаздачны перыяд склала 7,1%. За 11 месяцаў 2014 рост ВУП складаў 1,8%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 181 трлн рублёў, што на 14,8% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Са згаданай сумы 99,4 трлн рублёў прыпадае на будаўніча-мантажныя працы (уключаючы работы для мантажу абсталявання) (мінус 7,9% да мінулага года). Выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў складаюць толькі 60,7 трлн рублёў, што на 26,3% менш у параўнанні са студзенем-лістападам 2014 года.

За 11 месяцаў гэтага года ўведзена ў эксплуатацыю 4625,1 тысяч кв. метраў жылля, што на 2,9% менш, чым за 11 месяцаў 2014 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках