Блатэра і Плаціні адхілілі ад футбольнай дзейнасці на восем гадоў
14- 21.12.2015, 12:30
- 13,421

ФОТА: AFP
Блатэр таксама аштрафаваны на 50 тысяч швайцарскіх франкаў, Плаціні - на 80 тысяч.
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэф Блатэр і кіраўнік Звязу еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Мішэль Плаціні адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ФІФА.
Блатэр таксама аштрафаваны на 50 тысяч швайцарскіх франкаў, Плаціні - на 80 тысяч.
Камітэт ФІФА ў этыцы абвясціў, што запэўніванні Блатэра аб вусным пагадненні наконт выплаты Плаціні было непераканаўчым і яно было адхілена арбітражнай палатай. Абвінавачванні ў карупцыі з Блатэра і Плаціні былі знятыя, але яны прызнаныя вінаватымі ў іншых парушэннях пунктаў кодэкса этыкі ФІФА: прапанову і прыняцце падарункаў, канфлікт інтарэсаў, лаяльнасць, агульныя правілы паводзін.
Блатэр і Плаціні цяпер маюць права падаць апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд (CAS).
Нагадаем, што ў пачатку кастрычніка камітэт этыкі ФІФА ў рамках праведзенага расследавання прыняў пастанову аб адхіленні прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра і Плаціні ад займаных імі пасад і ўсялякай футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён.
Падставай для гэтай пастановы стаў пералічэнне Блатэрам аплаты сумай на 2 млн швайцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.