16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка скажа што заўгодна, а зробіць, як загадае Пуцін

11
Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка скажа што заўгодна, а зробіць, як загадае Пуцін

Беларускі дыктатар будзе рабіць тое, да чаго яго абавяжуць у Маскве, інакш ён не зможа ўтрымацца ва ўладзе.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Укринформу" выказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

"Няхай што заўгодна кажа Лукашэнка, яму вераць толькі наіўныя людзі. Таму што ён хлусіць, у цэлым шэрагу яго выступаў - гэта добра заўважылі журналісты і палітолагі - пачатак супярэчыць канцу. Але, у рэшце рэшт, ён будзе рабіць тое, да чаго абавяжа яго Пуцін. Інакш Лукашэнка не ўтрымаецца ва ўладзе ні на секунду", - прагназуе Шушкевіч.

Пры гэтым ён мяркуе, што беларусы ніколі не будуць страляць ва ўкраінцаў. "Я не думаю, што можна пераканаць беларусаў страляць у расейцаў ці страляць ва ўкраінцаў. Не думаю. Не можа быць такой прапагандысцкай машыны, якая б прымусіла страляць беларускіх грамадзян", - сказаў экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.

Паводле ягоных слоў, Лукашэнка можа быць пагрозай для Украіны, "таму што ён будзе дзейнічаць, як Пуцін". Адначасова Шушкевіч прытрымліваецца таго меркавання, што ўсе непрыемнасці, якія адбываліся праз Расею, "адбываліся не праз расейцаў, а праз расейскую ўладу".

"Я ні ва Украіне, ні ў Беларусі не бачу ворагаў расейцаў, гэта значыць ворагаў Расеі ў сэнсе не як улады, а як краіны. Сцісла скажу пра сябе так: я русафіл, я люблю расейцаў, але я крэмлефоб на сённяшні дзень. Я не люблю расейскую ўладу, уважаю яе за абсалютна несправядлівую", - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках