Лукашэнка чакае ад Масквы ўжо толькі $2 мільярды крэдыту замест 3-х
26- 8.12.2015, 12:43
- 14,326
Аднак пастановы і па меншай суме пакуль няма.
Беларусь спадзяецца атрымаць ад Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (былога Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС) толькі 2 млрд. даляраў стабілізацыйнага крэдыту. Гаворкі пра $3 млрд. ужо няма. Пра гэта 8 снежня заявіў міністр фінансаў Расеі Антон Сілуан, інфармуе РІА «Новости».
Раней паведамлялася, што Беларусь у першай палове 2015 падавала заяўку на атрыманне крэдыту сумаю 3 млрд. даляраў. Аднак доўгі час пастанова не прымалася. У жніўні старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калавур заявіў, што канчатковая сума будзе залежаць ад магчымасцяў фонду.
Нагадаем, Беларусь спадзяецца атрымаць крэдыт сумаю 3 млрд. даляраў ад Міжнароднага валютнага фонду.