18 лiпеня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Аліневіча кінулі ў карцэр

11
Палітвязня Аліневіча кінулі ў карцэр

Ігар Аліневіч зноў кінуты ў ШІЗА.

Гэта, як мінімум, пятае пакаранне карцэрам за апошнія паўгода, што ён правёў у калоніі "Віцьба". Пра тое, што Ігар Аліневіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА, паведаміла яго маці - Валянціна Аліневіч, піша statkevich.org.

"Ад Ігара на працягу месяца няма ні лістоў, ні званкоў, таму я сёння наважыла сама патэлефанаваць дзяжурнаму па калоніі. Верагодна, я заспела яго знянацку, і ён адразу паведаміў мне, што Ігар знаходзіцца ў ШІЗА. Нават не рабіў выгляд, што не ведае, хто гэта. Звычайна на такія званкі адразу не адказваюць, просяць ператэлефанаваць праз пэўны час, абяцаюць высветліць", сказала яна.

Пра афіцыйныя прычыны чарговага пакарання Ігара Аліневіча маці нічога не вядома.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення, нібыта, "за хуліганскія дзеянні што да афіцыйных будынкаў". Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая ўважалася за самую дрэнную паводле экалогіі. У пачатку года была прынятая пастанова аб яе расфармаванні. У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Ігар Аліневіч этапаваны ў калонію "Віцьба". А ўжо праз невялікі час на палітвязня пачаўся моцны ціск і ён правёў цэлы месяц у ШІЗА.

Ігар Аліневіч прызнаны палітвязням міжнароднай і беларускай праваабарончай супольнасцю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках