24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі краін ЕЗ будуць суправаджаць расейскія самалёты-парушальнікі

23
Знішчальнікі краін ЕЗ будуць суправаджаць расейскія самалёты-парушальнікі

Сябры Еўразвязу маюць намер пачаць суправаджэнне невядомых паветраных сродкаў, якія не абсталяваныя транспондэрам ці не ўключылі яго на час палёту.

Камісар Еўрапейскай камісіі ў транспарце Віялета Булк заявіла, што Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі (EASA) прааналізуе, у якой ступені палёты расейскіх вайсковых самалётаў з выключанымі транспондэрамі ўяўляюць небяспеку для пасажырскай авіяцыі, а таксама прадставіць свае высновы і рэкамендацыі.

Пра гэта камісар паведаміла ў адказ на запыт дэпутата Еўрапарламента ад Эстоніі Урмаса Паета, піша rus.DELFI.lv.

Як адзначаецца, Пает у сваім запыце хацеў высветліць, якія захады распачала Еўракамісія для падвышэння бяспекі ў авіяцыі, улічваючы больш частыя палёты так званых "самалётаў-невідзімак" ВПС Расеі ў паветранай прасторы Расеі, асабліва ў раёне Балтыйскага мора.

Як заявіла Булк са спасылкай на звесткі Еўракамісіі, некаторыя краіны - чальцы Еўразвяза маюць намер пачаць суправаджэнне невядомых паветраных сродкаў, якія не абсталяваныя транспондэрамі ці не ўключылі іх на час палёту.

"У выніку дыспетчарскія службы грамадзянскай авіяцыі атрымаюць уяўленне аб тым, што адбываецца ў паветранай прасторы, і змогуць перадаваць інфармацыю пра гэта пілотам грамадзянскай авіяцыі. Такое суправаджэнне таксама актывуе сістэму ранняга апавяшчэння, якая дапамагае пілотам грамадзянскай авіяцыі прадухіліць сутыкненне ў паветры з іншымі самалётамі", - паведаміла камісар транспарту ў лісце Паету.

На падставе вынікаў аналізу Еўракамісія прыме пастанову, якія захады неабходна распачаць для гарантавання бяспекі грамадзянскай авіяцыі, дадала Булк.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках