13 лiстапада 2024, Серада, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла «Ак Барсу»

6
Менскае «Дынама» саступіла «Ак Барсу»

Гэта чацвёртае паражэнне запар.

Чацвёртае паражэнне запар пацярпела менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 1 лютага каманда Любаміра Покавіча саступіла ў Казані мясцоваму «Ак Барсу» - 1: 2 (0: 1, 1: 1, 0: 0), піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у «Дынама» - Мэт Элісан (37.02, у большасці, асістэнты - Шарль Лінгле, Пол Шчэхура);

у «Ак Барса» - Джасцін Азэведа (7.37, асістэнты - Оскар Мелер, Уладзімір Дзянісаў), Дзмітрый Абухаў (26.38).

Склад «Дынама»: Мільчакоў; Гарошка - Крайчак, Мацярухін - Шчэхура - Чычу; Нагачоў - Бэйл, Паўловіч - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кулакоў - Лінгле; Дрозд - Сцяпанаў - Кітараў; Развадоўскі.

У другім перыядзе атрымаў траўму і больш на лёд не выходзіў капітан мянчук Джанатан Чычу.

Пасля 51 гульні беларуская каманда з 88 баламі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 23 перамогі ў асноўны час, 3 - у авертайме, 4 - у булітах і зведаўшы 16 паражэнняў у асноўны час, 1 - у авертайме і 4 - у булітах (розніца шайбаў 152-134).

Найбліжэйшыя чатыры матчы менскае «Дынама» правядзе дома: 3 лютага супраць загрэбскага «Медвешчака», 7 лютага - супраць «Югры» з Ханты-Мансійска, 9 лютага - супраць чэлябінскага «Трактара», 12 лютага - супраць мыцішчанскага «Атланта».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках