5 лiстапада 2024, aўторак, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota ў менскай Малінаўцы прыпаркавалася на дзіцячай пляцоўцы

20

Нядбайныя паркоўшчыкі ўжо не ў першы раз трапляюць у аб'ектывы фотакамер.

Паркоўкі на зялёнай зоне ў менскіх дварах, скажам шчыра, справа звыклая. Часам у раёне сапраўды складаная сітуацыя з парковачнымі месцамі, часам кіроўцы свядома робяць як прасцей, а не як трэба. Але паркоўка наўпрост на дзіцячай пляцоўцы ў двары шматпавярховіка нават у сталіцы выглядае нікуды нягоднай, піша onliner.by.

Са слоў відавочцы, інцыдэнт адбыўся на дзіцячай пляцоўцы ў Малінаўцы, вуліца Касманаўтаў, каля дома №44. Аўтар фота таксама адправіў адпаведную інфармацыю на сайт інтэрнэт-праекта менскай міліцыі «Перахоп».

Яшчэ адзін мянчук апублікаваў у Twitter фатаграфію з паркоўкай у такім жа стылі на вуліцы Заслаўскай. На дзіцячай пляцоўцы прыпаркаваны BMW X5 з маскоўскімі нумарамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках