23 снежня 2024, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміце ў Менску абмяркуюць дэмілітарызаваную зону ў Данбасе

13
На саміце ў Менску абмяркуюць дэмілітарызаваную зону ў Данбасе

Падчас перамоваў «нармандскай чацвёркі» (Расея, Украіна, Нямеччына, Францыя) абмяркуюць стварэнне дэмілітарызаванай зоны ў Данбасе.

Пра гэта паведаміла крыніца РІА «Новости» ў дыпламатычных колах.

«Галоўнымі тэмамі «нармандскага чацвёркі» стане адвод цяжкіх узбраенняў, стварэнне дэмілітарызаванай зоны і пачатак перманентнага дыялогу паміж Кіевам і Данбасам», - заявіў суразмоўца агенцтва. Гэта, паводле ягоных слоў, азначае правядзенне рэгулярных сустрэч прадстаўнікоў Кіева і Данбаса кожныя два-тры тыдні. Пры гэтым, са звестак крыніцы, падчас саміту не плануецца падпісанне выніковага дакумента.

Сустрэча лідараў дзяржаў павінна адбыцца ў сераду, 11 лютага, у Менску.

Раней у аўторак, 10 лютага, стала вядома аб магчымым удзеле ў сустрэчы кантактнай групы ў Менску памочніка прэзідэнта Расеі Уладзіслава Суркова.

8 лютага прэзідэнты Расеі, Украіны і Францыі - Уладзімір Пуцін, Пётр Парашэнка і Франсуа Аланд, - а таксама канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель правялі тэлефонную канферэнцыю аб пытанні ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Аднак вынікі гэтай гутаркі не былі апублікаваныя.

5 і 6 лютага Аланд і Мэркель пабывалі ў Кіеве і Маскве, дзе сустрэліся з лідарамі Украіны і Расеі. У абодвух выпадках перамовы праходзілі за зачыненымі дзвярыма. Заяў аб іх выніках удзельнікі сустрэчы не рабілі. Стораны пры гэтым адзначылі канструктыўны ход перамоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках